Спіс універсітэтаў Беларусі
У Беларусі (на 2011 год) вышэйшую адукацыю можна было атрымаць у 45 (у 2010 - у 43) ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці і 10 ВНУ прыватнай формы ўласнасці. У ВНУ прапаноўваліся праграмы навучання па больш чым 350 спецыяльнасцях і 1 тыс. спецыялізацый. На ўсе формы навучання ў ВНУ запланавана было прыняць 105,7 тысячы студэнтаў (у 2010 - 103 тыс., у 2009 - 97 тыс., у 2008 - 94,2 тыс.), у тым ліку на дзённае аддзяленне - 57,2 тысячы чалавек (з іх 25 тысяч - на дзённай бюджэт). На навучанне ў ВНУ прэтэндавалі 146.518 чалавек, якія здалі ЦТ. (У 2010-м ЦТ праходзіла менш 173 тыс., у 2009 - да 175 тыс., у 2008 - да 174 тыс.).
Вышэйшым кансультатыўным органам у сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца Рэспубліканскі савет рэктараў вышэйшых навучальных устаноў (створаны ўказам Прэзідэнта РБ ад 8 лютага 2001 г. № 71), кампетэнцыя і парадак дзейнасці якога вызначаюцца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб Рэспубліканскім савеце рэктараў вышэйшых навучальных устаноў».
Віды ВНУ
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі ўстановы вышэйшай адукацыі могуць быць наступных відаў:
- Універсітэт;
- Акадэмія (кансерваторыя);
- Інстытут.
Па форме ўласнасці яны могуць быць як дзяржаўнымі, так і прыватнымі.
Рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]Ліпень 2011 года: з лепшых вышэйшых устаноў свету па ўзроўні прадстаўленасці ў Інтэрнэце па версіі Webometrics (аналізуе не адукацыйную дзейнасць універсітэтаў у цэлым, а прадстаўленне ВНУ ў інтэрнэце) у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - 1208-е месца (самая высокая пазіцыя з беларускіх універсітэтаў). Далей з беларускіх ВНУ ідуць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3103 месца) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3889 месца).
Мінск
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт
- Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
- Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
- Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
- Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
- Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
- Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
- Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
- Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
- Мінскі радыётэхнічны каледж
Прыватныя і філіялы замежных
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны універсітэт МІПСА
- Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
- Інстытут сучасных ведаў імя. А. М. Шырокава
- Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
- Мінскі філіял РЭУ імя Г.В. Пляханава
- Мінскі філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта
Брэст і Брэсцкая вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
- Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Віцебск і Віцебская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
- Віцебскі філіял Міжнароднага універсітэта МІПСА
- Віцебская духоўная семінарыя
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Гомель і Гомельская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога
- Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
- Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
- Гомельскі філіял Міжнароднага універсітэта МІПСА
- Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Гродна і Гродзенская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
- Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Мінская духоўная семінарыя
Магілёў і Магілёўская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
- Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
- Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
За межамі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Зачыненыя
[правіць | правіць зыходнік]- Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Янкі Купалы
- Бабруйскі настаўніцкі інстытут
- Баранавіцкі настаўніцкі інстытут
- БІП - Інстытут правазнаўства
- Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (Мінск, Мазыры, Полацку, Баранавічах, філіалы ў Оршы, Брэсце, Гродна)
- Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
- Жаночы інстытут «Энвіла»
- Магілёўская духоўная семінарыя
- Магілёўскі фінансава-эканамічны інстытут
- Маладзечанскі настаўніцкі інстытут
- Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут
- Мінскі інавацыйны універсітэт
- Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце
- Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце
- Польскі народны універсітэт у Баранавічах
- Польскі народны ўніверсітэт у Мінску
- Полацкі педагагічны інстытут
- Рагачоўскі настаўніцкі інстытут
- Мінскі філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі